Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 03 Люты 2020 15:15

Зімовая школа рускай мовы стартавала ў ГрДУ імя Янкі Купалы

winter shoolПапулярны сярод замежных слухачоў праект праходзіць у Купалаўскім універсітэце ў пяты раз.

У гэтым годзе ўдзельнікі прыехалі ў Гродна з Польшчы і Германіі. Праграма Зімовай школы разлічана на 2 тыдні.

Дарэчы, некаторыя слухачы стануць удзельнікамі школы ўжо не ў першы раз - менавіта ГрДУ імя Янкі Купалы яны выбіраюць для вывучэння рускай мовы. Таксама варта адзначыць, што на працягу некалькіх гадоў Зімовая школа рускай мовы аб'ядноўвае людзей самых розных прафесій і сфер дзейнасці, а таксама ўзросту. Так, у гэтым годзе самаму старэйшаму ўдзельніку Зімовай школы рускай мовы - 54 гады, а самаму юнаму - 19 гадоў.

Адукацыйны праект «Зімовая школа рускай мовы» прызначаны для тых, хто пачынае вывучаць рускую мову ці хоча ўдасканаліць свае моўныя веды і навыкі. Штодня ў першай палове дня слухачоў чакаюць заняткі па рускай мове з вопытнымі выкладчыкамі. Акрамя навучальнай праграмы для ўдзельнікаў традыцыйна запланаваная і культурная - цікавыя лекцыі, экскурсіі і паездкі. Некаторыя мерапрыемствы арганізатары правядуць упершыню, так, напрыклад, замежных гасцей чакае майстар-клас па ткацтве.

Штогод арганізуе Зімовую і Летнюю школы рускай мовы кафедра моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.