Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 19 Снежань 2019 08:38

Прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у рабоце Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы міжнароднага права і знешнеэканамічнай дзейнасці»

martynenkoКанферэнцыя была арганізавана і праведзена Уладзімірскім дзяржаўным універсітэтам імя. А. Г. і Н. Г. Сталетавых (Расія).

Загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Ігар Мартыненка прыняў удзел у рабоце навуковага форуму з прымяненнем сістэмы відэаканферэнцсувязі, выступіўшы з пленарным дакладам «Да пытання аб фарміраванні агульнай гістарычнай культурнай спадчыны дзяржаў-удзельніц СНД». Прафесар Ігар Мартыненка на практычных прыкладах і пры дапамозе статыстычных дадзеных адстойваў неабходнасць захавання гістарычнай і культурнай спадчыны, прапанаваў канкрэтныя меры па фарміраванні агульнай культурнай прасторы краін СНД. Кіраўніцтва Уладзімірскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. Г. і Н. Г. Сталетавых выказала падзяку прадстаўніку Купалаўскага ўніверсітэта за важкі ўклад у работу навуковага форуму.

Канферэнцыя дазволіла навукоўцам і выкладчыкам ВНУ краін блізкага і далёкага замежжа абмяняцца думкамі аб праблемах міжнароднага права і знешнеэканамічнай дзейнасці, прапанаваць шляхі іх вырашэння, а таксама спрыяла павышэнню міжнародна-прававой культуры студэнтаў, якія прымалі ўдзел у працы канферэнцыі.