Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 03 Снежань 2019 12:44

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоена Гран-пры рэспубліканкай выставы-конкурсу і фотосета «Час творчасці: дыялогі»

f artКонкурс адбыўся ў рамках Рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «F.-ART.by».

 

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у фінале рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «F.-ART.by», які прайшоў на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Усяго ў фестывалі прынялі ўдзел 24 установы вышэйшай адукацыі. 19 устаноў адукацыі прадставілі творчыя праекты ў рамках завочных конкурсаў.

Студэнтка 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Руслана Талсташэява ўдастоена Гран-пры выставы-конкурсу за працу «Час творчасці: дыялогі. Узбекістан».

ГрДУ імя Янкі Купалы на фестывалі прадставілі 5 работ купалаўцаў. Сярод іх - студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Касым Оразымбет (Рэспубліка Казахстан), студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Лачын Таганава (Туркменістан), студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Назлі Шахырава (Туркменістан). Дыпломам II ступені адзначаны студэнты факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Шарлот Дэбе (Дэмакратычная Рэспубліка Конга), Алі Шаелі Махамед (Ірак), Аўрэлі Мвамба (Дэмакратычная Рэспубліка Конга), Джаббар Мустафа Салех (Ірак), Аль-Бдайры Ахмед Мадлул Чаллаб (Ірак).

Рэспубліканскі фестываль творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «F.-ART.by» праходзіць раз у два гады. Яго ўдзельнікамі становяцца замежныя студэнты дзённай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэты рэспубліканскага фестывалю - удасканаленне сістэмы маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, удасканаленне работы ўстаноў вышэйшай адукацыі па полікультурнай адукацыі моладзі, садзейнічанне развіццю экспарту адукацыйных паслуг, стварэнне аптымальных умоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу замежных студэнтаў, арганізацыі міжнацыянальных зносін і міжкультурных камунікацый замежных і беларускіх студэнтаў, падтрымка моладзевых ініцыятыў, выяўленне і папулярызацыя інавационных і эфектыўных форм выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю.