Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Лістапад 2019 10:50

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у працы кангрэса па замежных мовах «Магія мовы - прадуктыўнасць у лінгвістыцы і ў выкладанні»

16791 3Загадчык кафедры міжкультурнай камунікацыі і перакладу Святлана Адамовіч і старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі Алена Джух прынялі ўдзел у кангрэсе падчас стажыроўкі ў Універсітэце Саар (г. Саарбрюкен, Германія) у рамках праграмы мабільнасці MOST.

На кангрэсе прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прэзентавалі свае даклады і асабістыя дасягненні ў галіне дыдактыкі DaF, а таксама наведалі выставу выдавецтваў навуковай і вучэбна-метадычнай літаратуры па замежных мовах.

Акрамя таго, падчас стажыроўкі ў Саарскі ўніверсітэт прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта азнаёміліся з новымі методыкамі выкладання нямецкай мовы, вывучылі арганізацыю навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў, абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва з кафедрай нямецкай мовы.

Алена Джух і Святлана Адамовіч наведалі лекцыю «Тэорыі авалодання замежнымі мовамі і мультылінгвізм», даследчы калёквіум і семінар «Калі логіка прысутнічае. Тэкставыя і лагічныя праблемы ў навуковых працах».

Таксама быў арганізаваны круглы стол, падчас якога адбылося абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва для ініцыявання новых праектаў, пытанняў дыдактыкі DaF і магчымасці прымянення інавацыйных метадаў выкладання DaF ў інтэграваных групах. У рамках круглага стала прайшло абмеркаванне вынікаў дысертацыйнага даследавання Алены Джух «Эўрыстычны падыход у фарміраванні міжкультурнай кампетэнцыі будучых педагогаў замежнай мовы». На круглым стале прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прэзентавалі Купалаўскі ўніверсітэт, яго магчымасці і дасягненні. У рамках паездкі выкладчыкі з Беларусі наведалі славутасці г. Саар і рэгіёну, сабралі краіназнаўчы матэрыял, а таксама ўсталявалі асабістыя кантакты з прадстаўнікамі ўніверсітэта, які прымае,  і іншымі ўдзельнікамі кангрэса.

Па словах удзельнікаў мабільнасці, такая праграма дазволіла вывучыць інавацыйныя падыходы і педагагічныя тэхналогіі ў галіне выкладання нямецкай мовы як замежнай, абмяняцца вопытам і ўсталяваць навуковыя кантакты.