Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 30 Кастрычнік 2019 09:30

Выкладчыкі і студэнты юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у міжнародным форуме ў Германіі

16563 1Навуковы форум прайшоў 18-19 кастрычніка ў нямецкім горадзе Нюрнберг.

Штогадовую канферэнцыю «Нюрнбергскія прынцыпы за межамі Міжнароднага крымінальнага суда: агульная аснова для адказнасці» наведалі дацэнт кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта Рыгор Трацякоў, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Наталля Габец, студэнты чацвёртага курса Марыя Саладоўнік, Яўгенія Раманюк, Караліна Захаранка. Мерапрыемства праходзіла ў гістарычным зале Нюрнбергскага Палаца правасуддзя горада Нюрнберг, Германія.

На форуме быў прадстаўлены ўсебаковы агляд сітуацыі ў дзейнасці міжнароднага крымінальнага правасуддзя, аналізаваліся асноўныя тэарэтычныя погляды і практыкі ў галіне міжнароднага крымінальнага права. На канферэнцыі выступілі вядучыя міжнародныя эксперты і прафесіяналы-практыкі, якія працуюць у сферы міжнароднага крымінальнага правасуддзя.

Наведванне мерапрыемства стала магчымым пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Праграмы мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў МОСТ.

16563 2