Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 30 Кастрычнік 2015 15:40

Вызначаны пераможцы ў конкурсе на атрыманне грантаў рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы

12308 2На падставе Палажэння аб грантах рэктара, зацверджанага загадам ад 04.09.2015 года № 800, пратакола пасяджэння конкурснай камісіі па вызначэнні пераможцаў у конкурсе на атрыманне грантаў рэктара ад 23.10.2015 года № 1 і загаду «Аб прадастаўленні грантаў рэктара» ад 29.10.2015 года № 1147 уладальнікамі грантаў для завяршэння дысертацыйных даследаванняў сталі чацвёра супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Для завяршэння доктарскай дысертацыі грант на два гады (1.11.2015 – 31.10.2017 гг.) прадастаўлены дацэнту кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Тадэвушу Тадэвушавічу Кручкоўскаму.

Для завяршэння кандыдацкіх дысертацый гранты на адзін год (1.11.2015 – 31.10.2016) атрымалі:

дацэнт кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Уладзіслаў Іванавіч Гаўронік;

старшы выкладчык кафедры фінансаў і сусветнай эканомікі Юлія Вячаславаўна Крупенка;

лабарант кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства Надзея Паўлаўна Чукічава.

У конкурсе на атрыманне гранта для напісання доктарскай дысертацыі ўдзельнічалі пяць суіскальнікаў, для напісання кандыдацкай дысертацыі - 10 суіскальнікаў.

Конкурс праводзіўся з мэтай фінансавай падтрымкі навуковых даследаванняў работнікаў купалаўскага ўніверсітэта.