Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 04 Кастрычнік 2019 15:48

Міжнародная выстава студэнтаў і магістрантаў адкрылася на факультэце мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы

16104 3Адкрыццё экспазіцыі адбылося ў рамках пленэру «Гродна-Каліш-Ольштын-2019», які прайшоў у Гродне ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве з Познаньскім універсітэтам імя Адама Міцкевіча і Варміньска-Мазурскім універсітэтам.

 

Па выніках пленэру ў навучальным корпусе на факультэце мастацтваў і дызайну была адкрыта выстаўка студэнцкіх і магістарскіх прац трох універсітэтаў. Падчас пленэра студэнты, магістранты і кіраўнікі пазнаёміліся з навучальным працэсам факультэта мастацтваў і дызайну, наведалі Музей гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы, галерэю «UNIVERSUM», галерэю прафесараў, а таксама гісторыка-археалагічны музей Гродна, галерэі і выставачную залу.

Акрамя таго, у галерэі «Тызенгаўз» былі адкрыты персанальныя выставы намесніка дэкана мастацка-педагагічнага факультэта прафесара Мацея Гузнічка, прафесара Варміньска-Мазурскага ўніверсітэта Віялеты Яскульскай і начальніка аддзела развіцця Варміньска-Мазурскага ўніверсітэта Івоны Марыі Баліньскай-Валендзік.

Таксама ў рамках пленэру на кафедры выяўленчага мастацтва адбыўся навукова-творчы семінар «Выяўленчае мастацтва і дызайн ва ўмовах сучаснага культурнага развіцця», падчас якога бакі абмеркавалі правядзенне сумесных мерапрыемстваў у навукова-творчай і інавацыйнай дзейнасці.