Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 19 Верасень 2019 16:00

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы прымае ўдзел у 85-ым Чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы

lihoradСпаборніцтвы праходзяць з 18 па 27 верасня ў Паттайе (Тайланд).

У складзе зборнай Беларусі выступае студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Вадзім Ліхарад. Ён будзе змагацца ў вагавой катэгорыі 73 кг.

Дарэчы, у скарбонцы дасягненняў купалаўца ўжо ёсць бронза Чэмпіянату Свету-2018 у Ашхабадзе і бронза Чэмпіянату Еўропы-2019 у Батумі.