Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 19 Ліпень 2019 09:48

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

forum2Пленарнае пасяджэнне VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна прайшло 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбурга.

Пленарнае пасяджэнне было прысвечана тэме міжрэгіянальных сувязяў як аснове фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы народаў Беларусі і Расіі.

Нагадаем, што ў рамках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбылося пленарнае пасяджэнне рэктараў ВНУ Расіі і Беларусі, на якім абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва дзяржаў у галіне вышэйшай і сярэдняй прафесійнай адукацыі. Падчас пасяджэння рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прэзентавала даклад на тэму "Рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі: супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з ўніверсітэтамі Расійскай Федэрацыі". Адбылося таксама падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным эканамічным універсітэтам.