Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 14 Чэрвень 2019 16:30

Студэнты-спартсмены ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у II Еўрапейскіх гульнях

euroII Еўрапейскія гульні пройдуць 21-30 чэрвеня ў Мінску.

У спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе будуць выступаць студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Радзік Куліеў, студэнты 2 курса факультэта фізічнай культуры Павел Лях і Аляксандр Грабовік, а таксама студэнт 5 курса факультэта фізічнай культуры Саслан Даураў.

Магістранты факультэта фізічнай культуры Таццяна Мацко і факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная прымуць удзел у спаборніцтвах па самба, а магістрантка факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч пазмагаецца ў спаборніцтвах па дзюдо. Трэнерам дзяўчат выступае загадчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры Аляксандр Бардзін.

Студэнт першага курса факультэта фізічнай культуры Ігар Зубко будзе спаборнічаць у лёгкай атлетыцы, а студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Мікіта Чайкоўскі прыме ўдзел у спаборніцтвах па пляжным футболе.

Варта адзначыць, што рабяты неаднаразова прымалі ўдзел у спаборніцтвах еўрапейскага і сусветнага ўзроўню, дзе паспяхова выступалі ў сваіх відах спорту.

Акрамя таго, у II Еўрапейскіх гульнях прымуць удзел і выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Гуштын (вольная барацьба), Ян Слома і Андрэй Слабейка (лёгкая атлетыка), Ілля Савіч і Алег Гапон (міні-футбол).