Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 04 Чэрвень 2019 11:32

Сустрэча з кіраўніком Інфармацыйнага бюро DAAD у Мінску Эттрых Джэні прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы

4 3Мерапрыемства адбылося 31 мая ў рамках візіту прадстаўнікоў DAAD на філалагічны факультэт.

 

ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі кіраўнік Інфармацыйнага бюро DAAD у Мінску Эттрых Джэні, лектар DAAD у Мінску Тацік Дора, рэферэнт Лейпцыгскага ўніверсітэта Балюк Наталля, рэферэнт Універсітэта Дуйсбуг-Эсэн Гукельсбергер Сюзанна.

Удзельнікаў мерапрыемства, сярод якіх выкладчыкі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы, павітаў першы прарэктар універсітэта Алег Раманаў. У сваю чаргу дэкан філалагічнага факультэта Іна Лісоўская пажадала ўдзельнікам мерапрыемства плённай працы. Пасля чаго Эттрых Джэні расказала пра стыпендыяльныя праграмы DAAD.

У рамках візіту ў навуковую бібліятэку ГрДУ імя Янкі Купалы кіраўнік Інфармацыйнага бюро DAAD у Мінску Эттрых Джэні таксама перадала вучэбна-метадычную літаратуру.

На думку бакоў, сустрэча стане новым этапам у развіцці міжнародных адносін і надасць супрацоўніцтву новы плённы імпульс.