Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 27 Май 2019 13:54

Выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у Міжнародным тыдні ў Політэхнічным інстытуце Порталегра (Партугальская Рэспубліка)

mezhd gavrilikСтаршы выкладчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Аксана Гаўрылік наведала Політэхнічны інстытут Порталегра (Партугальская Рэспубліка) у рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці Erasmus +.

 

Праграма Міжнароднага тыдня для выкладчыкаў у Порталегра ўключала прэзентацыю вышэйшых навучальных устаноў Еўропы ўдзельнікамі мерапрыемства. Усяго было прадстаўлена 15 еўрапейскіх універсітэтаў, у ліку якіх і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Гасцей пазнаёмілі з асаблівасцямі арганізацыі навучання і навуковай дзейнасці ў Політэхнічным інстытуце Порталегра, найноўшымі лабараторыямі, бізнес-інкубатарам BioBIP, Даследчым цэнтрам эндагеннай рэсурснай валёрызацыі, сістэмай менеджменту якасці аддзела міжнародных адносін.

У рамках візіту Аксана Мікалаеўна прачытала лекцыі для студэнтаў-магістрантаў Школы адукацыі і сацыяльных навук Політэхнічнага інстытута Порталегра і прэзентавала Летнюю школу для замежных студэнтаў «Невядомая Еўропа: гісторыя, грамадства і культура Беларусі», якая праводзіцца факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму.

Сустрэча з прадстаўнікамі інстытута і іншых еўрапейскіх ВНУ дазволіла абмеркаваць магчымасці акадэмічнага абмену выкладчыкаў і супрацоўнікаў, сумесных міжнародных праектаў, інфармаваць аб адукацыйным і навуковым патэнцыяле Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.