Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 17 Май 2019 08:55

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы - пераможцы медыяфоруму моладзевых СМІ «Прастора Еўразіі» у намінацыі «Лепшае СМІ аб адукацыі»

forumМедыяфорум моладзевых СМІ «Прастора Еўразіі», які сабраў больш за 300 маладых журналістаў з краін ЕАЭС, адбыўся 13 - 15 мая ў Маскве.

 

Мэта форуму - падтрымка і развіццё студэнцкай журналістыкі Расіі і краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Арганізатарамі Форуму сталі Дзяржаўны акадэмічны ўніверсітэт гуманітарных навук пры падтрымцы Парку Зараддзе і Фонду Прэзідэнцкіх Грантаў.

Студэнцкія і моладзевыя СМІ Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі прадставілі на форуме свае лепшы медыйныя праекты. Праект студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Журналістыка", які прэзентавалі Вольга Пранкевіч і Алеся Найдзен, адзначаны дыпломам I ступені ў намінацыі «Лепшае СМІ аб адукацыі».