Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Май 2019 10:59

ГрДУ імя Янкі Купалы і Свабодны даследчы ўніверсітэт імя св. Марыі Ассунты LUMSA ў Італіі пашыраюць супрацоўніцтва

13852 2 1У рамках праграмы Erasmus + Спецыяліст аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Назарук сустрэлася з прадстаўнікамі Свабоднага даследчага ўніверсітэта імя св. Марыі Ассунты LUMSA ў офісах Палерма і Рыма.

Падчас наведвання офіса Erasmus + у філіяле ў Палерма адбылася сустрэча з каардынатарам праграмы Erasmus +. Былі вывучаны асаблівасці арганізацыі акадэмічнай мабільнасці ў Свабодным даследчым універсітэце імя св. Марыі Ассунты - LUMSA, абмеркаваны пытанні развіцця акадэмічнай мабільнасці паміж установамі адукацыі, магчымасці пралангацыі міжвузаўскага пагаднення па супрацоўніцтве ў рамках праграмы Erasmus +. Таксама адбылася прэзентацыя адукацыйнага і навуковага патэнцыялу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі. Алена Назарук распавяла калегам з Італіі аб магчымасцях навучання замежных студэнтаў у купалаўскім універсітэце, а таксама аб Летніх школах ГрДУ імя Янкі Купалы.

У час наведвання аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Свабоднага даследчага ўніверсітэта імя св. Марыі Ассунты - LUMSA ў філіяле ў Рыме адбылася сустрэча з кіраўніком офіса для абмеркавання пытанняў, звязаных з асаблівасцямі арганізацыі вучэбнага працэсу ў Свабодным даследчым універсітэце ім св. Марыі Ассунты - LUMSA ў філіяле ў Рыме. Было разгледжана пытанне арганізацыі акадэмічнай мабільнасці, абмеркаваны пытанні развіцця акадэмічнай мабільнасці паміж установамі адукацыі.

Бакі абмеркавалі асаблівасці сістэмы адукацыі, арганізацыі навучальнага працэсу і інтэрнацыяналізацыі адукацыі, а таксама дамовіліся аб далейшым удзеле ў праектах акадэмічнай мабільнасці ў рамках праграмы Erasmus +.