Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 13 Май 2019 16:02

У ГрДУ імя Янкі Купалы актыўна рэалізуецца праграма Erasmus +

erasmusУ рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта наведваюць замежныя ўніверсітэты, абменьваюцца вопытам і чытаюць лекцыі для студэнтаў.

 

Падчас візітаў прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прэзентуюць навуковы і адукацыйны патэнцыял універсітэта, распавядаюць студэнтам пра Летнія  школы, магчымасці навучання на першай і другой ступенях атрымання вышэйшай адукацыі, а таксама пра магчымасці ўдзелу ў мабільнасці для студэнтаў у рамках праграмы «Erasmus +» у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Неад'емнай часткай паездак ужо сталі сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам і кіраўніцтвам універсітэтаў Еўропы, дзе бакі абмяркоўваюць перспектывы далейшага супрацоўніцтва, правядзенне сумесных канферэнцый і падрыхтоўку вучэбна-метадычных матэрыялаў.

Выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы пераймаюць вопыт арганізацыі вучэбнай, навуковай, выхаваўчай працы прымаючых універсітэтаў, прымаюць удзел у навуковых міжнародных канферэнцыях, дзе прэзентуюць свае навуковыя распрацоўкі.

Так, у рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу Ірэна Кірвель наведала Свабодны даследчы ўніверсітэт імя св. Марыі Ассунты ў Палерма, дацэнт кафедры міжнароднага права Андрэй Багустаў - Універсітэт Беластока, а дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыгор Траццякоў наведаў Універсітэт Мацея Бела. Акрамя таго загадчык кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных раўнанняў і алгебры Аляксандр Грынь і дацэнт кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм Андрэй Праневіч прачыталі лекцыі па курсе «Дыферэнцыяльныя ўраўненні» ва Універсітэце Марыбор.

У сваю чаргу, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Дар'я Івінская наведала Яскі ўніверсітэт ім. А. І. Кузы, дзе прадэманстравалі працу крыміналістычных лабараторый. Там была праведзена прэзентацыя работы тэхнічнага сродку, што выкарыстоўваецца пры правядзенні інструментальных псіхафізіялагічных даследаванняў для сінхроннай рэгістрацыі параметраў дыхання, сардэчна-сасудзістай актыўнасці, электрычнага супраціву скуры «Паліграф».

Насычанай стала паездка намесніка дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі Таццяны Ваньковай ў Лодзенскі тэхнічны ўніверсітэт (Рэспубліка Польшча). Там яна сустрэлася з прадстаўнікамі міжнароднага інжынернага факультэта (IFE), якія прадставілі міжнародную дзейнасць універсітэта, распавялі пра асаблівасці навучання студэнтаў на IFE, магчымасцях удзелу студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі ў праекце European Project Semester. Адбылася сустрэча з прадстаўніком Цэнтра навучання матэматыцы і фізіцы, кандыдатам тэхнічных навук Гертрудай Гвозьд-Лукаўскай.

Таццяна Ванькова азнаёмілася з выкарыстаннем тэхналогіі Design Thinking у рамках практычнага занятку па матэматыцы для студэнтаў 1 курса. У межах сустрэчы з дырэктарам Лодзінскага дзіцячага ўніверсітэта Ганнай Яніцкая прайшло знаёмства з працай дзіцячага ўніверсітэта, тэматыкай лекцый, асаблівасцямі працы ўніверсітэта ў рамках European Children's Network. Таксама адбылося знаёмства з дырэктарам UTW Агнешкай Сталецкай, якая расказала пра структуру ўніверсітэта трэцяга стагоддзя, задачы ўніверсітэта, асаблівасці рэалізацыі ўніверсітэтам сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей.