Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 04 Май 2019 11:21

Узаемадзеянне прававых сістэм сучаснасці ў мэтах устойлівага развіцця грамадства абмеркавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

13698 5XIX Міжнародная навуковая канферэнцыя сабрала ў сценах універсітэта студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з Беларусі, Італіі, Расіі і Украіны.

У канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны, Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, БІП-Інстытут правазнаўства, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Замежныя ўніверсітэты прадставілі студэнты Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі», Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (Універсітэт) МЗС Расіі, Універсітэта ў Беластоку, Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў, Хмяльніцкага ўніверсітэта кіравання і права, Расійскага Дзяржаўнага Універсітэта Правасуддзя, Свабоднага даследчага ўніверсітэта св. Марыі Ассунты, г. Палерма, Італія, Данецкага юрыдычнага інстытута МУС Украіны, Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Г. Р. Дзяржавіна, Яраслаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Г. Дзямідава, Самарскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта імя акадэміка С. П. Каралёва, Марыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта .

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся намеснік дэкана юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Авак Вартанян, які пажадаў удзельнікам канферэнцыі поспехаў у далейшай навукова-даследчай рабоце, а таксама адзначыў значнасць удзелу студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў у навуковых мерапрыемствах, якія дазваляюць апрабаваць свае навуковыя вынікі.

Падчас пленарнага пасяджэння былі разгледжаны аспекты трансфармацыі падыходаў да міжгаліновай дыферэнцыяцыі адказнасці за публічныя правапарушэнні, арганізацыйна-прававы механізм аховы клімату, абмеркаваны генезіс і тэндэнцыі развіццё інстытута банкруцтва фізічнай асобы, практыка прымянення ў замежных краінах абавязковай медыяцыі. За высокія навуковыя дасягненні студэнтам, магістрантам і аспірантам, які выступілі на пленарным пасяджэнні, былі ўручаны сертыфікаты.

Праца канферэнцыі працягнулася ў сямі тэматычных секцыях.

Варта адзначыць, што канферэнцыя нацэлена на стымуляванне навукова-даследчай працы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, павышэнне іх ролі ў фарміраванні навуковай палітыкі Рэспублікі Беларусь, аптымізацыя навуковай і практычнай складаючай юрыдычнай адукацыйнай дзейнасці, а таксама развіццё навуковага патэнцыялу юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, кадравага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.