Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Красавік 2019 08:43

Загадчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання ГрДУ імя Янкі Купалы Лада Рудзікава наведала Дзяржаўны ўніверсітэт прыкладных навук у горадзе Ломжа (Рэспубліка Польшча)

13332 1Візіт адбыўся рамках рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці ERASMUS +.

 

Загадчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання ГрДУ імя Янкі Купалы Лада Рудзікава прачытала цыкл лекцый для студэнтаў спецыяльнасці "Камп'ютарныя навукі" факультэта камп'ютарных навук і навук аб харчаванні ўніверсітэта прыкладных навук у горадзе Ломжа. Лада Уладзіміраўна сустрэлася з каардынатарамі праграмы Erasmus + і кіраўніком міжнароднага аддзела Катаржынай Захарэўскай-Арніста. Удзельнікамі сустрэчы сталі таксама прадстаўнікі факультэта камп'ютарных навук і навук аб харчаванні, загадчык кафедры камп'ютарных навук і праграмавання Анджэй Савіцкі, калегі з Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта і Міжнароднага ўніверсітэта "Ала-Тоо" (Бішкек, Кіргізія), прафесар кафедры структурных метадаў апрацоўкі ведаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта Януш Рафалка.

Акрамя таго, Лада Рудзікава наведала навуковыя лабараторыі, навучальныя класы і факультэты. А для студэнтаў і выкладчыкаў факультэта камп'ютарных навук і навук аб харчаванні ўніверсітэта г. Ломжа яна прэзентавала адукацыйны і навуковы патэнцыял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і факультэта матэматыкі і інфарматыкі, распавяла аб Летніх школах у рамках універсітэта і факультэта.

Падчас візіту Лада Рудзікава вывучыла методыкі выкладання дысцыплін камп'ютарнага цыклу, а таксама абмеркавала з калегамі перспектывы супрацоўніцтва паміж купалаўскім універсітэтам і ўніверсітэтам г. Ломжа, у прыватнасці, магчымасці распрацоўкі сумесных студэнцкіх праектаў і падрыхтоўкі вучэбна-метадычных матэрыялаў.