Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 05 Люты 2019 09:47

75 гісторый - да 75-годдзя вызвалення Беларусі

kollejКнігу «Батальён памяці» ствараюць супрацоўнікі і навучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.

Аснову кнігі складуць эсэ, успаміны, фота і копіі дакументаў сваякоў, якія прайшлі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўнікаў і навучэнцаў каледжа.

Як распавяла дырэктар Гуманітарнага каледжа Наталля Валковіч, ідэя рэалізаваць такі праект паўстала па некалькіх прычынах. Сведак таго часу з кожным годам становіцца ўсё менш, і трэба паспець сабраць звесткі, якія захоўваюцца ў жывой памяці.

Праца над кнігай - гэта таксама добрая магчымасць зносін, збліжэння родных сэрцаў унукаў і дзядуляў, бабуль. І нарэшце, каб наша моладзь ведала і памятала ппра подзвіг свайго народа. Дзякуючы гэтаму праекту ў нас ужо ёсць станоўчыя вынікі: нашы навучэнцы і супрацоўнікі даведаліся новыя, яшчэ нідзе не апублікаваныя факты пра сваіх сваякоў. Гэта не можа не радаваць, - адзначыла Наталля Аляксандраўна.

У рамках праекта ўжо падрыхтавана 70 публікацый. Усяго плануецца сабраць 75 гісторый.