Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 22 Студзень 2019 12:24

VI міжнародная алімпіяда па міжнародным праве адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

univer korpusАлімпіяда пройдзе з 28 лютага па 1 сакавіка 2019 года. Удзельнікамі стануць студэнты беларускіх і замежных універсітэтаў.

У рамках спаборніцтваў навучэнцам будуць прапанаваны тры заданні - гэта творчы конкурс у форме відэапрэзентацыі, імітацыя судовага працэсу і тэст. Тэма творчага конкурсу і фабула судовай справы будуць вызначаныя ў адпаведнасці з Міжнародным днём, устаноўленым у ААН.

У творчым конкурсе ўдзельнікаў чакае вуснае выступленне ўсіх членаў каманд на працягу 20 хвілін. Журы ацэніць кампетэнтнасць удзельнікаў, згодна выкарыстання ў выступе нормаў міжнароднага і нацыянальнага заканадаўства, прымянення статыстычных дадзеных і ведаў міжнародных арганізацый і нормаў. Таксама будуць улічвацца арыгінальнасць, эмацыйнасць і моўная культура пры выкладзе матэрыялу.

У рамках другога этапу - імітацыі судовага працэсу - яго ўдзельнікам будзе прапанаваны практычны кейс, які тычыцца магчымых дзеянняў дзяржаў-членаў ААН. Удзельнікам трэба будзе з юрыдычнага пункту гледжання прааналізаваць сітуацыю і прапанаваць варыянты яе рашэння, спасылаючыся на нарматыўныя акты і практыку Міжнароднага суда ААН. Каманды разаб'юцца для выступленняў па парах - кожная каманда прадставіць пэўную дзяржаву. У рамках вуснага выступлення каманда выкладзе суперніку сваю пазіцыю на працягу 15 хвілін. Журы ацэніць лагічнасць, дакладнасць аналізу і аргументацыі, прымяненне дактрынальных крыніц.

На трэцім этапе ўдзельнікі выканаюць тэст па шэрагу пытанняў, звязаных з міжнародным правам.

Па выніках кожнага з этапаў будзе праведзены як камандны, так і індывідуальны залік удзельнікаў.

У склад журы спаборніцтваў увойдуць прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Універсітэта ў Беластоку.

Арганізатарам алімпіяды выступае юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Па іх словах, сярод мэтаў міжнароднай алімпіяды - падтрыманне цікавасці маладых навукоўцаў да навуковай дзейнасці, удасканаленне ў іх моўнай практыцы замежнай мовы. Алімпіяда пройдзе на англійскай мове.

Больш падрабязную інфармацыю і ўмовы правядзення конкурсу можна знайсці  тут.