Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 16 Лістапад 2018 11:13

Юрыдычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы пашырае міжнароднае супрацоўніцтва

10617 2 copyДэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава прыняла ўдзел у Партнёрскіх днях Навукова-даследчага ўніверсітэта "Вышэйшая школа эканомікі" ў Маскве.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі Кыргызскай юрыдычнай акадэміі, Кыргызска-Расійскага Славянскага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б.Н. Ельцына, Расійска-таджыкскага (Славянскага) ўніверсітэта, Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя аль-Фараб, Казахскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У межах сустрэчы калегі прэзентавалі адукацыйны і навуковы патэнцыял універсітэтаў, абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў, публікацыі вынікаў навуковых даследаванняў, азнаёміліся з адукацыйнымі праграмамі і навучальным працэсам на факультэце права.

На падставе пагаднення паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам і Навукова-даследчым універсітэтам «Вышэйшая школа эканомікі» студэнты юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з другога семестра 2018-2019 навучальнага года змогуць прайсці навучанне ў Маскве.