Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 10 Кастрычнік 2018 11:11

ГрДУ імя Янкі Купалы наведаў прафесар права Еўрапейскага саюза Свабоднага даследчага ўніверсітэта св. Марыі Ассунты (г. Палерма, Італія) Марка Эвола

10318 2Візіт адбыўся ў рамках праграмы ERASMUS +.

Падчас візіту прафесар Марка Эвола прачытаў лекцыі для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" па дысцыпліне «Параўнальнае працоўнае права». Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні працоўнай міграцыі ў Еўрапейскім Саюзе

Варта адзначыць, што на пленарным пасяджэнні XX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Юрыдычная навука і практыка: спадчына, стан і перспектывы развіцця», прымеркаванай да 40-годдзя юрыдычнага факультэта, прафесар Марка Эвола раскрыў тэму рэлігійных і працоўных адносін у рашэннях Суда Еўрапейскага саюза, а таксама прыняў удзел у пасяджэнні секцыі «Эфектыўнасць міжнароднага супрацоўніцтва для ўдасканалення прававога рэгулявання грамадскіх адносін».