Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 06 Жнівень 2018 09:23

У ГрДУ імя Янкі Купалы ўрачыста адкрылі Базу стажыроўкі кадраў правінцыі Ганьсу КНР

91Дэлегацыя правінцыі Ганьсу наведала ГрДУ імя Янкі Купалы 3 жніўня ў рамках візіту ў Гродзенскую вобласць.

 

У склад дэлегацыі правінцыі Ганьсу ўвайшлі намеснік старшыні асацыяцыі дружбы народаў з замежжам Сяалінь Лю, намеснік начальніка камітэта па справах знешніх сувязяў урада Лупінь Чжао, начальнік аддзела канцылярыі знешніх сувязей урада Цзюнь Чжао, начальнік аддзела канцылярыі пабрацімскіх сувязяў урада Юймін Чжу, намеснік начальніка адміністрацыі камітэта па справах знешніх сувязяў урада Ліхун Кан, спецыяліст апарата ўрада Южу Чжан. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнік спраў Гродзенскага аблвыканкама Ігар Папоў, начальнік камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Свірыдаў, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык.

Як распавёў прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Бялых, універсітэт паспяхова супрацоўнічае з універсітэтамі-партнёрамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Акрамя таго, узаемадзеянне купалаўскага ўніверсітэта з некаторымі арганізацыямі правінцыі, а таксама з органамі ўлады ажыццяўляецца ў тым ліку і ў рамках дамоўленасцей паміж Гродзенскім рэгіёнам і правінцыяй Ганьсу. Двойчы прадстаўнікі правінцыі Ганьсу ўжо праходзілі стажыроўку на базе купалаўскага ўніверсітэта. Характэрна, што пасля адной з іх два прадстаўнікі правінцыі Ганьсу паступілі ў магістратуру ГрДУ імя Янкі Купалы.

У сваю чаргу, намеснік старшыні асацыяцыі дружбы народаў з замежжам Сяалінь Лю падкрэсліў, што адкрыццё базы - гэта добры спосаб умацаваць узаемаадносіны паміж гродзенскім рэгіёнам і правінцыяй Ганьсу, а таксама даведацца пра традыцыі і гісторыю нашых народаў.

Асаблівую значнасць адкрыцця Базы стажыроўкі работнікаў правінцыі Ганьсу КНР у развіцці супрацоўніцтва Гродзенскай вобласці і КНР таксама адзначыў старшыня камітэта эканомікі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Свірыдаў.

На думку бакоў, адкрыццё Базы стажыроўкі стане новым этапам у развіцці далейшага супрацоўніцтва Гродзеншчыны, ГрДУ імя Янкі Купалы і правінцыі Ганьсу.