Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Кастрычнік 2015 13:51

Праект супрацоўніка ГрДУ імя Янкі Купалы В.В. Варапаева заняў другое месца на Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў

9573 3У Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь вызначылі пераможцаў і лаўрэатаў пятага Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў.

Праект «Фторкомпозиты для энергетикa» старшага выкладчыка кафедры лагістыкі і метадаў кіравання факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Віктара Віктаравіча Варапаева рашэннем Савета конкурсу заняў другое месца ў намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». Асноўная мэта праекта - стварыць неабходныя для беларускай энергетыкі сучаснай вытворчасці фторкампазіты, якія дазволяць дамагчыся паляпшэння параметраў эксплуатацыйных характарыстык матэрыялаў і знізіць выдаткі пры іх вытворчасці, а таксама адмовіцца ад набыцця імпартных аналагаў.

Пераможцы і прызёры Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў былі вызначаны ў дзвюх намінацыях - «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» па выніках прэзентацый і абароны праектаў на пасяджэнні Савета конкурсу.

Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін адзначыў, што ў 2014 годзе было пададзена рэкордная колькасць заявак за ўсю гісторыю правядзення конкурсу - 164. Актыўна ў конкурсе праявілі сябе ўдзельнікі рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі» ГА «БРСМ», якія падалі 73 заяўкі.

Даведка

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў праводзіцца штогод з 2010 года Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ГА «БРСМ» і зацікаўленых арганізацый. Конкурс накіраваны на стымуляванне рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічанне ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, стварэнне сістэмы па выяўленні і прасоўванні маладых, таленавітых спецыялістаў і камерцыялізацыю вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.