Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Кастрычнік 2015 13:51

Супрацоўнік універсітэта Карлетона (Канада), выпускнік фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы выступіў на навуковым семінары ў Гродзенскім дзяржуніверсітэце

9595 115 студзеня 2015 года ў купалаўскай ВНУ адбыўся семінар "Паляпшэнне адчувальнасці оптавалакновых сэнсараў з Брэггаўскімі рашоткамі шляхам пакрыцця наначасціц".

На сустрэчы прысутнічаў прарэктар па вучэбнай працы Генадзій Аляксеевіч Гачко, дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Яўгеньевіч Герман, выкладчыкі факультэта і супрацоўнікі ўніверсітэта.

З дакладам перад удзельнікамі семінара выступіў выпускнік фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, выпускнік магістратуры і аспірантуры ўніверсітэта Карлетона (Канада), доктар філасофіі Аляксандр Бяляеў. Даследчык распавёў пра шэраг праведзеных лабараторных эксперыментаў па паляпшэнню адчувальнасці сэнсара і прадставіў распрацаваную сістэму падлікаў вынікаў досведаў.

Госць адказаў на пытанні ўдзельнікаў семінара і распавёў пра сістэму вышэйшай адукацыі ў Канадзе, якая ўключае 4 гады бакалаўрыяту, 2 гады магістратуры і 4 гады аспірантуры. Падчас навучання кожны студэнт мае права выбіраць тыя курсы з прапанаванага спісу, якія ён хоча вывучаць. У канцы кожнага курса студэнт абавязаны зрабіць праект і прадставіць яго вынікі выкладчыку.

На сустрэчы Аляксандр Бяляеў адзначыў, што плануе працаваць выкладчыкам і не выключае магчымасці вяртання ў Беларусь і працягу прафесійнай дзейнасці на радзіме.