Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 17 Май 2018 09:21

Факультэт мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы і мастацка-педагагічны факультэт Пазнанскага ўніверсітэта імя Адама Міцкевіча пашыраюць міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках праграмы «ERASMUS +»

9189 2Загадчык кафедры выяўленчага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы Анатолій Бурчык прыняў удзел у праграме акадэмічнай мабільнасці.

У рамках візіту адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі і выкладчыкамі мастацка-педагагічнага факультэта, падчас якіх бакі абмяняліся вопытам арганізацыі вучэбнай, навуковай і творчай працы ў сваіх універсітэтах. Бакі абмеркавалі перспектывы і магчымасці міжнароднага супрацоўніцтва ўніверсітэтаў у рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці «ERASMUS+», вынікі найноўшых навуковых даследаванняў і творчых дасягненняў у галіне мастацка-педагагічнай дзейнасці, а таксама магчымасці ўдзелу студэнтаў і выкладчыкаў у навуковых канферэнцыях, семінарах, вебінарах, форумах, выставах і пленэрах.

Для студэнтаў мастацка-педагагічнага факультэта Пазнанскага ўніверсітэта ім. А. Міцкевіча Анатолій Бурчык прачытаў курс лекцый па дысцыпліне «Акадэмічны жывапіс», правёў майстар-класы па тэхніцы акварэльнага жывапісу, прадэманстраваў спосабы і прыёмы пісьма, распавёў аб методыцы работы над малюнкам. Акрамя таго студэнты мастацка-педагагічнага факультэта і слухачы студыі выяўленчага мастацтва даведаліся пра магчымасці атрымання адукацыі і ўдзелу ў Летніх школах у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Таксама падчас візіту ў рамках Пазнанскага фестывалю навукі і мастацтва, які праходзіў на мастацка-педагагічным факультэце Пазнанскага ўніверсітэта ім. А. Міцкевіча былі прэзентаваны 42 работы студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы.