Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 23 Красавік 2018 16:39

Выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы заваявала дыплом III ступені ў фінале ІІ Міжнароднага конкурсу маладых выкладчыкаў універсітэтаў краін СНД «Педагагічны пачатак»

8984 7Дыпломам трэцяй ступені і правам аплачваемай стажыроўкі на базе Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта па абранай спецыяльнасці адзначана кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Дар'я Шпак.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў II Міжнароднага конкурсу маладых выкладчыкаў універсітэтаў краін СНД «Педагагічны пачатак» прайшла 20 красавіка ў Маскве ў рамках Маскоўскага міжнароднага салона адукацыі.

Конкурс складаўся з двух этапаў: завочнага, у якім прынялі ўдзел каля 100 канкурсантаў, і вочнага этапу, дзе былі прадстаўлены 15 выкладчыкаў з Расіі, Арменіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана. Удзельнікі правялі адкрыты занятак для групы студэнтаў, прадставілі найбольш важны складнік свайго педагагічнага вопыту на майстар-класе. Пяць канкурсантаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках ацэнкі дзвюх вочных конкурсных заданняў, былі абвешчаныя лаўрэатамі конкурсу і ўдзельнічалі ў панэльнай дыскусіі «Анлайн адукацыя ў вышэйшай школе: міф ці рэальнасць?». Конкурс накіраваны на стварэнне дадатковых умоў для рэалізацыі навуковага і творчага патэнцыялу маладых выкладчыцкіх кадраў, іх самарэалізацыі і далейшага прафесійнага росту.