Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Красавік 2018 14:03

Прафесар Універсітэта Індыяны-Універсітэта Пярдзью, дырэктар Цэнтра глабальнага здароўя (ЗША) Джон Пэрыш-Спрол наведаў ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар»

8770 2Прафесар Джон Пэрыш-Спрол прачытаў лекцыі для студэнтаў і сустрэўся з кіраўніцтвам купалаўскага ўніверсітэта.

Гэта трэці візіт Джона Пэрыша-Спрола ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Так, у 2006 годзе ён прачытаў цэлы курс лекцый па «Тэорыі камунікацыі» для студэнтаў спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый», у 2012 годзе выступаў з дакладам на пленарным пасяджэнні міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мова. Культура. Праблемы міжкультурнай камунікацыі», а таксама чытаў лекцыі па праблемах камунікацыі.

У цяперашні візіт прафесар прачытаў лекцыі па праблемах камунікацыі для цэласнага здароўя, ключавых праблемах арганізацыйнай камунікацыі для студэнтаў 1, 3 і 4 курсаў спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый», правёў адкрытую лекцыю пра будучыню сродкаў масавай камунікацыі ў прафесійнай практыцы для студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, англійскай філалогіі, а таксама прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, правёў семінар па актуальных праблемах вывучэння камунікацыі для выкладчыкаў кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі.

У рамках візіту Джон Пэрыш-Спрол сустрэўся з першым прарэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы Алегам Раманавым. У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва.

8770 1 1