Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 01 Снежань 2017 13:55

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў «Study in Belarus»

IMG 3461Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў «Study in Belarus».

Замежныя слухачы факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага ўніверсітэта Рыта Фры Мусонг, Осеі Джозефінэ Поку, Шы Кань, Адамс Болуфаціфэ Ріханна, Рахманава Шамшат, Карвахал Йепез Генры Марсела і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксей Сакута і Эвеліна Маркушэўская стварылі ролік  «Стань адным з нас»,   у якім замежнікі на роднай мове прадставілі свае ўражанні аб навучанні ў Беларусі.

Журы конкурсу высока ацаніла арыгінальнасць ідэі і мастацкае афармленне відэапрацы купалаўцаў і творчая група «Садружнасць» купалаўскага ўніверсітэта была ўзнагароджана дыпломам I ступені і спецыяльным прызам.

Рыхтавалі купалаўцаў да конкурса дацэнт кафедры моўнай подрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян Лілія Шумская і начальнік Студэнцкага медыяцэнтра Кіра Блудава-Гой.

Конкурс «Study in Belarus» накіраваны на стымуляванне творчай, пазнавальнай і сацыяльнай актыўнасці замежных навучэнцаў, ўключэнню іх у творчыя формы арганізацыі вольнага часу, фарміраванні замежнымі навучэнцамі станоўчага іміджу Рэспублікі Беларусь, папулярызацыі белорускай адукацыі за межамі Беларусі.