Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Лістапад 2017 15:02

Прадстаўнікі факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 20-годдзю праграмы Cisco Networking Academy

7311 1Мерапрыемствы праходзілі ў сталіцы Грэцыі - горадзе Афіны. Маштабны форум аб'яднаў прадстаўнікоў краін Амерыкі, Еўропы, Азіі і Афрыкі.

Па запрашэнні дырэктара па карпаратыўных сувязях рэгіёну EMEAR Пятра Шэльма ў іх прынялі ўдзел кіраўнік Сеткавай Акадэміі CISCO пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, загадчык кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі Аляксандр Кадан і дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Алена Лівак.

У рамках святкавання адбылася таксама канферэнцыя «Networking Academy's EMEAR Partner Summit for 2017», дзе ўдзельнікі аналізавалі дасягненні міжнароднай адукацыйнай праграмы Сеткавых акадэмій Cisco, шляхі яе развіцця ў Расіі, Еўропе, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.

Нагадаем, што супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы з кампаніяй Cisco у рамках міжнароднай адукацыйнай праграмы Сеткавых акадэмій Cisco пачалося больш за 10 гадоў таму, калі на факультэце матэматыкі і інфарматыкі была адкрыта Лакальная Акадэмія Cisco - першая рэгіянальная Сеткавая акадэмія Cisco у Рэспубліцы Беларусь.

З 2012 года Акадэмія Cisco пры купалаўскім універсітэце дзейнічае на чатырох узроўнях: як Цэнтр падтрымкі Акадэмій, які ажыццяўляе метадычнае суправаджэнне работы сямі Акадэмій Гродзенскага рэгіёну і сямі Акадэмій Казахстана, як Цэнтр падрыхтоўкі інструктараў, які ажыццяўляе падрыхтоўку інструктараў для Акадэмій Гродзенскага рэгіёну, як вучэбная Акадэмія, якая займаецца падрыхтоўкай слухачоў па праграмах CCNA Discovery / Exploration / Routing & Switching і як вучэбная Акадэмія факультэта матэматыкі і інфарматыкі, якая вядзе падрыхтоўку студэнтаў факультэта па праграмах CCNA Security і IT Essentials.

 

Даведка

Сеткавая акадэмія Cisco - гэта праграма фундаментальнай падрыхтоўкі па тэорыі і практыцы праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі лакальных і глабальных сетак - служыць прыкладам узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж ІТ-індустрыяй і навучальнымі ўстановамі. За 20 гадоў існавання праграма набыла сусветны размах: яна дзейнічае ў 170 дзяржавах.