Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Лістапад 2017 12:39

Магістрантка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Марыя Мшар- адзіны прадстаўнік ад Беларусі - стала дыпламанткай конкурсу сацыялагічнай фатаграфіі «NSU SocialView 2017»

1 copyКонкурс праводзіўся Новасібірскім дзяржаўным ўніверсітэтам сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. У конкурсны адбор былі ўключаны 64 заяўкі з 16 вышэйшых навучальных устаноў Расіі і Беларусі. Адзіную заяўку ад нашай краіны падалі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Журы «NSU SocialView 2017» выбірала пераможцаў і прызёраў у трох намінацыях: «Лепшы асобны здымак», «Лепшая фотасерыі», «Адзінства візуальнага і вербальнага (лепшае спалучэнне сюжэту і тэкставага суправаджэння да фатаграфіі / серыі фатаграфій)».

Фотаздымак магістранткі спецыяльнасці "Сацыялогія" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марыі Мшар «Абломкі Саюза» стау пераможцам у намінацыі «Лепшы асобны здымак».

Арганізатары адзначаюць, што ў рамках конкурсу ўдзельнікам не проста зрабіць здымак, перадаць «фотомовай» сацыялагічнае ўспрыманне таго, што адбываецца. Пры гэтым фатаграфія тут можа быць і інструментам, і матэрыялам для сацыялагічнага вывучэння.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца  тут.

 

0502