Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Кастрычнік 2015 12:59

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца сустрэча калектыву ВНУ з першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзімам Анатольевічам Богушам

Першы намеснік Міністра адукацыі В.А. Богуш прадставіць даклад «Перспектыўныя напрамкі развіцця сістэмы бесперапыннай прафесійнай адукацыі».

На сустрэчу запрашаюцца дэканы факультэтаў, намеснікі дэканаў па вучэбнай і навуковай рабоце, загадчыкі кафедрамі і кіраўнікі упраўленнямі і цэнтрамі щніверсітэта, дырэктары Тэхналагічнага і Гуманітарнага каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы, Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў і іх намеснікі.

Рэгістрацыя запрошаных будзе доўжыцца з 11.40 да 11.55.

Сустрэча адбудзецца ў 12.00 у аўд. 218 адукацыйнага медыякомплекса па вул. Ажэшкі, 22.