Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 09 Лістапад 2017 10:59

Загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Мартыненка прачытаў публічную лекцыю ў Наўгародскім дзяржаўным універсітэце імя Яраслава Мудрага

7170 1Лекцыя была прысвечана новай для ўніверсітэтаў краін СНД вучэбнай дысцыпліне «Прававая ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

 

Студэнты, магістранты, а таксама выкладчыкі юрыдычнага факультэта Наўгародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Яраслава Мудрага даведаліся аб актуальнасці і практычнай значнасці авалодання новымі юрыдычнымі ведамі ў галіне абароны гістарычнай і культурнай спадчыны. Дарэчы, купалаўскі ўніверсітэт займае лідзіруючую пазіцыю сярод устаноў адукацыі і навукі СНД па распрацоўцы і ўкараненню прававых сродкаў абароны культурных каштоўнасцей, сведчаннем чаго з'яўляюцца навучальныя праграмы і дапаможнікі, запатрабаваныя навукай і практыкай.

Акрамя таго, прафесар Ігар Мартыненка прыняў удзел у працы круглага стала «Прававая ахова аб'ектаў культурнай спадчыны: вопыт Рэспублікі Беларусь і Расіі».

- Падчас круглага стала з абладміністрацыяй Наўгародскай вобласці разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кантролю і інстытутаў грамадзянскай супольнасці, - адзначыў Ігар Эдуардавіч. - Таксама я падзяліўся практычным вопытам прыцягнення вінаватых ў разбурэнні помнікаў гісторыі і культуры да адказнасці.

У рамках візіту ў Вялікі Ноўгарад прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы сустрэўся з прадстаўнікамі юрыдычнага факультэта Наўгародскага дзяржуніверсітэта і дырэктарам Гуманітарнага інстытута і абмеркаваў магчымасці і перспектывы дзелавога супрацоўніцтва.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.