Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Лістапад 2017 16:33

У ГрДУ імя Янкі Купалы правядуць міжнародны семінар-трэнінг пры падтрымцы экспертаў Еўрапейскага Саюза

7100 1Падчас міжнароднага семінара-трэнінга, які адбудзецца 9 лістапада, супрацоўнікі Гродзенскага ўніверсітэта абмяркуюць пытанні рэалізацыі дарожнай карты Балонскага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь.

 

У прыватнасці, сустрэча будзе прысвечана сучасным метадам распрацоўкі адукацыйных праграм на аснове кампетэнтнаснага падыходу і выкарыстання ў навучальным працэсе Еўрапейскай сістэмы назапашвання і пераносу заліковых адзінак.

Экспертную падтрымку трэнінга забяспечаць прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза: супрацоўнікі Політэхнічнага ўніверсітэта Валенсіі, Універсітэта Турку, Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта і Універсітэта ў Беластоку.

Семінар пройдзе ў рамках рэалізацыі міжнароднага праекта FOSTERC «Садзейнічанне развіццю кампетэнцый ў беларускай вышэйшай адукацыі», які стартаваў у Беларусі ў 2016 годзе і завершыцца ў 2019 годзе. Праект накіраваны на больш шырокае выкарыстанне інавацыйных прынцыпаў і падыходаў да выкладання і навучання ў беларускіх вышэйшых навучальных установах. Гэта, на думку ўдзельнікаў праекта з ЕС, дапаможа палепшыць вынікі навучання студэнтаў на аснове кампетэнцый.

Праграма семінара (адукацыйны медыякомплекс ГрДУ імя Янкі Купалы, 218а)

Час

Мерапрыемства

9.00

Рэгістрацыя

9.30

Абмеркаванне тэмы «Беларусь у Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі: выклікі і перспектывы».

10.00 – 10.45

Абмеркаванне тэмы «Кампетэнтнасны падыход».

10.45 – 11.30

Абмеркаванне тэмы «Еўрапейская сістэма назапашвання і пераносу заліковых адзінак (ECTS)».

11.30 – 12.15

Абмеркаванне тэмы «Адукацыйныя праграмы: арганізацыйныя задачы».

12.15 – 13.00

Абмеркаванне тэмы «Забеспячэнне якасці і ацэнкі».

13.00 – 14.30

Перапынак.

14.30 – 16.30

Выкананне практычных заданняў у групах.

17.00

Заключныя заўвагі і ацэнка семінара-трэнінга.