Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 11 Кастрычнік 2017 16:40

ГрДУ імя Янкі Купалы і American International Campus Private Limited ў Шры-Ланцы пачнуць сумесную падрыхтоўку спецыялістаў па праграмах аспірантуры

6808 2Адпаведны дагавор тэрмінам на пяць гадоў бакі падпісалі 9 кастрычніка.

 

Дагавор прадугледжвае падрыхтоўку спецыялістаў па праграмах аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на базе AIC Campus ў Каломба. Па заканчэнні аспірантуры кожны спецыяліст атрымае дыплом даследчыка Рэспублікі Беларусь і магчымасць прадставіць да абароны дысертацыйныя даследаванні.

Адзначым, што супрацоўніцтва дзвюх устаноў вышэйшай адукацыі пачалося ў 2017 годзе. У канцы студзеня універсітэты падпісалі дамову аб падрыхтоўцы слухачоў па праграме купалаўскага ўніверсітэта на тэрыторыі Шры-Ланкі ў American International Campus Private Limited. У рамках дадзенага дагавора ў мінулым навучальным годзе навучанне ў AIC прайшлі дзесяць слухачоў падрыхтоўчых курсаў, экзамены у якіх  у верасні  прымалі дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Юрый Раманоўскі і загадчык кафедры тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Карлюкова. Тады ж абмяркоўваліся перспектывы падрыхтоўкі спецыялістаў па праграмах аспірантуры ГрДУ імя Янкі Купалы, вынікам якіх стаў цяперашні дагавор.

Плануецца, што ў бліжэйшы час прадстаўнікі двух універсітэтаў падпішуць дамову па падрыхтоўцы спецыялістаў на I ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях «Дашкольная адукацыя» і «Псіхалогія».