Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 27 Верасень 2017 16:15

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы наладжваюць ўзаемадзеянне з германістамі - супрацоўнікамі ўніверсітэтаў Германіі, Усходняй Еўропы і краін Балтыі

6634 1Гэта стала магчымым дзякуючы правядзенню адпаведнай канферэнцыі ва Універсітэце Вітаўта Вялікага (Літва), у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Выконваючы абавязкі загадчыка кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Святлана Адамовіч распавяла калегам пра купалаўскі універсітэт і пра выкладанне нямецкай мовы на факультэтах. Пры гэтым Святлана Васільеўна надала асаблівую ўвагу інфармацыі па вывучэнні нямецкай мовы як другой замежнай на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму на спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый».

Старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі Кацярына Дубіцкая расказала аб падрыхтоўцы спецыялістаў па спецыяльнасцях "Рамана-германская філалогія" і "Сучасныя замежныя мовы" на філалагічным факультэце, а таксама аб рабоце Цэнтра нямецкай мовы і культуры.

У межах сустрэчы выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы абмеркавалі з калегамі з Германіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы прынцыпы распрацоўкі навучальных планаў для падрыхтоўкі спецыялістаў па нямецкай мове, а таксама перспектывы супрацоўніцтва германістаў - прадстаўнікоў універсітэтаў Германіі, Усходняй Еўропы і краін Балтыі.