Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 27 Верасень 2017 15:59

ГрДУ імя Янкі Купалы прыняты ў Групу ўніверсітэтаў Кампастэла

6604 1Пра гэта стала вядома падчас XXIII Генеральнай Асамблеі Групы ўніверсітэтаў Кампастэла, якая адбылася ў Печскім універсітэце ў Венгрыі ў верасні гэтага года.

 

Нагадаем, што ў верасні 2016 года рэктар купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Кароль і прарэктар па вучэбнай працы Юрый Белых па запрашэнні рэктара Універсітэта Жауме I прынялі ўдзел у XXII Генеральнай асамблеі Групы ўніверсітэтаў Кампастэла, падчас якой правялі папярэднія перамовы па ўступленні ў гэтую асацыяцыю.

У цяперашні час Група ўніверсітэтаў Кампастэла ўключае больш за 70 універсітэтаў з 27 краін свету. Яе перавагай у параўнанні з іншымі асацыяцыямі вышэйшых навучальных устаноў, членам якіх з'яўляецца купалаўскі ўніверсітэт, з'яўляецца тое, што ў Групу ўніверсітэтаў Кампастэла ўваходзяць універсітэты краін амерыканскага кантынента.

Для сваіх членаў Група ўніверсітэтаў Кампастэла з'яўляецца пляцоўкай для рэалізацыі міжкантынентальнай адукацыйнай, навукова-даследчай, мабільнай і праектнай дзейнасці. Асаблівая ўвага надаецца сувязям паміж універсітэтамі і прадпрыемствамі, прадстаўнікамі працадаўцаў і практыкай у цэлым.

 

6604 2