Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 27 Верасень 2017 15:37

ГрДУ імя Янкі Купалы атрымаў Пасведчанне аб рэгістрацыі Навукова-тэхналагічнага парку

6580 1Адпаведны дакумент дырэктару РУП «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Технолаб» Аляксандру Васілевічу ўручыў першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Андрэй Касоўскі.

Цырымонія прайшла ў рамках Міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Гродзеншчына на скрыжаванні межаў» ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце.

У статусе навукова-тэхналагічнага парку тэрмінам на тры гады загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь зарэгістравана рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Технолаб» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Адзначым, што парк закліканы развіваць інавацыйныя тэхналогіі і максімальна ўкараняць іх у вытворчасць.

 

6580 2