Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 30 Жнівень 2017 09:09

Студэнт факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Сямён Соркін паспяхова прайшоў стажыроўку ў адным з вядучых універсітэтаў свету

1Стажыроўка праходзіла ў Габрэйскім універсітэце ў Іерусаліме і адбылася дзякуючы запрашэнню дырэктара праграм у постсавецкіх краінах і Еўропе Цэнтра вывучэння яўрэйскай цывілізацыі доктара Сямёна Гольдзіна.

– Я атрымаў унікальную магчымасць вывучыць асаблівасці дзейнасці прадпрыемстваў розных арганізацыйна-прававых формаў, якія працуюць на рынку Ізраіля. Таксама пазнаёміўся са структурай кіравання іх гаспадарчай дзейнасці і вонкаваэканамічнымі сувязямі, - падзяліўся ўражаннямі і назапашаным вопытам Сямён.

Праведзеная праца ў бібліятэках і архівах Габрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, а таксама ў Нацыянальнай бібліятэцы Ізраіля дазволілі купалаўцам сабраць матэрыял для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях і дыпломнай працы.

 

Даведка

Габрэйскі ўніверсітэт у Іерусаліме лічыцца лепшай установай вышэйшай адукацыі Ізраіля і ўваходзіць у топ-100 лепшых універсітэтаў свету. Яго выпускнікамі з'яўляюцца Нобелеўскія лаўрэаты. Найбольш знакамітыя сярод іх - заснавальнік сучаснай тэарэтычнай фізікі Альберт Эйнштэйн.

З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца   тут.