Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 29 Май 2017 14:33

Дацэнт кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Аксана Шупіцкая прачытала курс лекцый для студэнтаў Універсітэта ў Беластоку

5454 1Праграма «Erasmus+» дазволіла прачытаць курс лекцый па канстытуцыйным праве, пазначыць для студэнтаў Універсітэта ў Беластоку такія праблемы як канстытуцыя і канстытуцыяналізм, прававы статус асобы, сістэма дзяржаўных органаў і арганізацыя мясцовага самакіравання ў Беларусі.

Падчас мабільнасці дацэнт кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта Аксана Шупіцкая абмеркавала магчымасці далейшага супрацоўніцтва паміж выкладчыкамі факультэтаў ў галіне абмену вопытам у вучэбнай і навуковых сферах. Таксама ў ходзе праграмы з прадстаўніком Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта казала пра досвед удзелу выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэтаў Беларусі і Расіі ў рознага роду праграмах.

–«Erasmus+» прадастаўляе выдатную магчымасць прэзентаваць сучасную беларускую навуку за мяжой. З аднаго боку, праграма пашырае ўяўленні замежных студэнтаў пра Беларусь, яе навуковым патэнцыяле, вышэйшай адукацыі і ўстановах, - адзначыла Аксана Мікалаеўна. - З іншага боку, гэта магчымасць для прагрэсіўнага развіцця прафесарска-выкладчыцкага складу, пагутарыць на замежнай мове са студэнтамі і выкладчыкамі замежных устаноў вышэйшай адукацыі, абмяняцца вопытам вядзення навучальных заняткаў ва ўніверсітэце.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца  тут.