Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 06 Май 2017 09:07

Дацэнт кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Людміла Серада прайшла стажыроўку ва ўніверсітэце г. Турку (Фінляндыя)

5103 1Стажыроўка была арганізавана ў рамках праграмы «Erasmus +".

За час знаходжання на кафедры англійскай мовы Людміла Середа наведала лекцыйныя і практычныя заняткі рознага тыпу і вывучыла падыходы да выкладання перакладу.

– Мне давялося пазнаёміцца з асаблівасцямі аўдыёвізуальнага, натарыяльнага перакладу, разгледзець пытанні тэорыі перакладу, перакладу і грамадства і многія іншыя актуальныя праблемы, - распавяла дацэнт кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі.

У рамках стажыроўкі наведала кафедру рускай мовы, дзе пагутарыла са студэнтамі, якіх запрасіла да ўдзелу ў штогадовай Летняй школе пры купалаўскім універсітэце. Таксама Людміла Міхайлаўна правяла сустрэчу з выкладчыкамі кафедры англійскай мовы, на якой бакі казалі пра спецыфіку выкладаемых дысцыплін, а з загадчыкам кафедры, прафесарам Палопоскі абмяркоўваўся змест вучэбных праграм і спецыфіка падрыхтоўкі перакладчыцкіх кадраў ва Універсітэце Турку.

–Спадзяюся, што  ўжо ў наступным навучальным годзе прафесар наведае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» і прачытае лекцыі для нашых студэнтаў, - падзялілася Людміла Міхайлаўна.