Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 20 Красавік 2017 16:35

Факультэт эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы пашырае ўзаемадзеянне з універсітэтамі Казахстана

4922 3У рамках візіту ў Казахстан дэкан факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марына Карпіцкая абмеркавала пытанні далейшага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва, Казахскага ўніверсітэта эканомікі, фінансаў і міжнароднага гандлю і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.

Падчас сустрэчы з дэканам эканамічнага факультэта ЕНУ імя Л.М. Гумілёва Серыкам Макышам і намеснікам дэкана па навуковай рабоце Айгуль Бакірбекавай бакі дамовіліся пашырыць акадэмічную мабільнасць. Таксама вырашылі прыцягнуць да ўдзелу прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта эканомікі і кіравання купалаўскага ўніверсітэта ў навуковым кансультаванні дактарантаў з Казахстана і правядзенні сумесных навуковых мерапрыемстваў.

–Факультэт эканомікі і кіравання цесна супрацоўнічае з эканамічным факультэтам Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва. У рамках дамовы ўжо рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў. Паспяхова прайшла стажыроўка магістрантаў-прадстаўнікоў дадзенага адукацыйнага праекта на базе ГрДУ імя Янкі Купалы, а вядучы прафесар казахскага ўніверсітэта Дыяна Мадыярава дзякуючы праграме «Запрошаны прафесар» прачытала лекцыі для купалаўцаў, - распавяла Марына Карпіцкая. - Акрамя таго, вучоныя дзвюх вышэйшых навучальных устаноў апублікавалі артыкулы па сумесных даследаваннях у часопісах са спісу РІНЦ.

Марына Яўгеньеўна прыняла ўдзел і ў Днях навукі ў ЕНУ імя Л.М. Гумілёва, дзе прадставіла даклад на міжнароднай канферэнцыі «Навука і адукацыя - 2017». У сваім выступе дэкан факультэта эканомікі і кіравання закранула пытанні фарміравання вытворча-адукацыйных кластараў пры падрыхтоўцы спецыялістаў эканамічнага профілю. А на круглым стале «Інавацыйныя падыходы ў прадпрымальніцкай дзейнасці прадпрыемстваў Казахстана» падзялілася вопытам развіцця страхавога бізнэсу.

За актыўны ўдзел у навуковых мерапрыемствах Марына Карпіцкая ўзнагароджана падзячным лістом Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва.

На сустрэчы з дэканам факультэта эканомікі Казахскага ўніверсітэта эканомікі, фінансаў і міжнароднага гандлю, прафесарам Саябеком Зіядзіным і дырэктарам Вышэйшай школы паслявузаўскіх праграм Асемгуль Капенавай былі дасягнуты пагадненні аб праходжанні стажыровак прафесарска-выкладчыцкага складу і магістрантаў дадзенага адукацыйнага праекта на базе факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы . Таксама ў гэтым казахскім універсітэце Марына Карпіцкая выступіла з гасцявой лекцыяй.

Падчас візіту ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Казахстане абмяркоўваўся беларускі вопыт прасоўвання экспарту адукацыйных паслуг па эканамічным профілі. У перамовах па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва прынялі ўдзел саветнік-пасланнік Дзмітрый Зорын, першы сакратар Алег Вансяк і дырэктар Казахстанска-беларускага цэнтра навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Соф'я Аспанова.