– На лекцыі былі разгледжаны геаграфічныя, цэнатычныя і фларыстычныя характарыстыкі нізінных і пераходных балот Беларусі. Асобна асветлены пытанні па беларускім вопыту кіравання балотнымі экасістэмамі з мэтай ўстойлівага выкарыстання і аховы, - падзяліўся Алег Віктаравіч.
Таксама Алег Созінаў правёў рабочую сустрэчу з загадчыкам кафедры біягеаграфіі і аховы прыроды Аляксандрам Ягоравым, на якой бакі разгледзелі пытанні далейшага супрацоўніцтва. У тым ліку была працягнутая сумесная праца па стварэнні метадычнага дапаможніка «Батанічнае рэсурсазнаўства».
З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.