Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 20 Люты 2017 09:09

У ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню прайшоў унікальны фестываль навукі «Фізіка вакол нас»

AMG 8366Мерапрыемства прымеркавана да Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь. Паралельна з фестывалем адбылася таксама V навукова практычная канферэнцыя школьнікаў «Фізіка вакол нас» і абласны конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТехноИнтеллект».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі 5-11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці, якія цікавяцца фізікай, інфарматыкай, астраноміяй, электронікай і робататэхнікай.

Перад навучэнцамі выступілі супрацоўнікі буйных робататэхнічных цэнтраў Беларусі і вядучых універсітэтаў краіны. Школьнікі пагутарылі з прадстаўнікамі свету навукі і IT-кампаній, а таксама студэнтамі і аспірантамі, выбраўшы фізіку і інфарматыку ў якасці свайго жыццёвага шляху.

Акрамя таго, удзельнікі фестывалю наведалі майстар-класы, заняткі па робататэхніцы, таксама прафарыентацыйныя кансультацыі спецыялістаў, прынялі ўдзел у займальных эксперыментах.

(Будзе дапоўнена)