Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 02 Снежань 2016 10:05

У ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі пераможцаў першай агульнаўніверсітэцкай алімпіяды па філасофіі

IMG 6604Алімпіяда «Свет сучаснага соцыуму і чалавек» праходзіла 30 лістапада і сабрала больш за 30 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Нагадаем, што канкурсантам неабходна было абараніць свае даследчыя праекты перад журы, прайсці бліц-апытанне і падрыхтаваць бліц-спіч на адну з філасофскіх тэм, якія ўздымаюць глабальныя пытанні чалавецтва.

Лепшымі даследчымі праектамі, на думку суддзяў, былі прызнаныя працы студэнтак факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Караліны Урбановіч і Дар'і Агапавай, студэнткі юрыдычнага факультэта Бажэны Ярэміч, а таксама студэнтак педагагічнага факультэта Валянціны Гугнінай і Марты Афанасьевай.

Другое месца было аддадзена студэнтам інжынерна-будаўнічага факультэта Паўлу Андрэеву, Максіміліяну Саттараву і Дар'і Раманоўскай, а таксама студэнтцы юрыдычнага факультэта Карыне Астапук.

У тройку лідэраў увайшлі студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну Вікторыя Шахлай, студэнты юрыдычнага факультэта Аляксандр Лашакевіч і Аляксандр Салдаценка, студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Наталля Макарэвіч.

Акрамя таго, журы ўручыла граматы студэнтам за персанальна праяўленыя якасці.

Глыбіню валодання прадметам даследавання прадэманстравалі студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Валерыя Бусько і Аліса Бадранкова.

Высокі ўзровень абароны даследчага праекта паказалі студэнт факультэта фізічнай культуры Павел Нікіціч, курсант ваеннага факультэта Уладзіслаў Росал і студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Маргарыта Амброжка.

Грамат «За высокую культуру мыслення і вуснай прамовы" былі ўдастоены студэнтка юрыдычнага факультэта Маргарыта Сцельмашок, студэнтка факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Анастасія Пратасавіцкая, студэнтка філалагічнага факультэта Наталля Актысюк і студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Матвееня.

Грамату «За арыгінальнасць самапрэзентацыі» журы ўручыла студэнтцы юрыдычнага факультэта Дзіане Русакевіч.