Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 21 Кастрычнік 2016 14:46

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы вярнуліся з узнагародамі Міжнароднага конкурсу маладых выкладчыкаў ВНУ «Педагагічны пачатак»

2561 91Міжнародны конкурс маладых выкладчыкаў ВНУ «Педагагічны пачатак» адбыўся ў Маскоўскім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Яго ўдзельнікамі сталі дзясяткі маладых выкладчыкаў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Сярод іх аспірантка кафедры педагогікі і сацыяльнай работы, старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Алена Бэкман, выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы педагагічнага факультэта Наталля Кісель і начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванні якасцю адукацыі вучэбна-метадычнага кіравання, дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дар'я Шпак.

Конкурс праходзіў у два этапы.

На завочным канкурсанты дэманстравалі членам журы свой асабісты сайт, відэазапіс занятку са студэнтамі і эсэ на тэму «Будучыня педагагічнай адукацыі». Экспертную ацэнку прафесійных якасцяў маладых выкладчыкаў давала журы конкурсу, у склад якога ўвайшлі вядомыя ў Расіі і краінах СНД спецыялісты ў сферы вышэйшай педагагічнай адукацыі, пад кіраўніцтвам віцэ-прэзідэнта Расійскага аўтарскага грамадства, акадэміка, прарэктара РГПУ імя А.І. Герцэна Уладзіміра Лапцева.

У вочным этапе конкурсу змагаліся 15 лепшых выкладчыкаў ВНУ з 5 краін: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Канкурсанты праводзілі заняткі са студэнтамі, майстар-клас для калегаў і ўдзельнічалі ў панэльнай дыскусіі «Будучыня педагагічнага адукацыі». Аспірантка нашага ўніверсітэта Алена Бэкман прадставіла ўвазе журы занятак на тэму «Рэспубліка Беларусь на карце свету. Турыстычны маршрут «Нясвіж» і майстар-клас «Эўрыстычныя заданні: Што? Як? Чаму?»

Па выніках конкурсу Алена Бэкман была ўдастоена дыплома ў намінацыі «За лепшы метадычны падыход». Наталля Кісель і Дар'я Шпак атрымалі падзячныя лісты Прэзідэнта Еўразійскай асацыяцыі педагагічных універсітэтаў Аляксея Сямёнава. Варта адзначыць, што прадстаўнікі нашай ВНУ былі запрошаны ў якасці гасцей на конкурс і мелі магчымасць тут ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах. Сярод такіх - круглы стол, на якім маладыя выкладчыкі вышэйшых навучальных установаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі абмеркавалі пытанні мадэрнізацыі прафесійнай педагагічнай адукацыі ў краінах СНД, магчымасці для развіцця навуковага і творчага патэнцыялу, самарэалізацыі і далейшага прафесійнага росту маладых выкладчыцкіх кадраў на прасторы Садружнасці.

Удзельнікі па выніках сустрэчы запланавалі стварэнне супольнасці маладых выкладчыкаў ВНУ краін СНД, арганізацыю віртуальнай пляцоўкі для дыстанцыйных зносін удзельнікаў супольнасці і абмен эфектыўнымі адукацыйнымі практыкамі.

Заснавальнікамі конкурсу выступілі Еўразійская асацыяцыя педагагічных універсітэтаў, Асацыяцыя развіцця педагагічных універсітэтаў і інстытутаў і Нацыянальная асацыяцыя арганізацый дадатковай прафесійнай педагагічнай адукацыі пры падтрымцы Рассупрацоўніцтва, Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, рэдакцыі «Настаўніцкай газеты».