Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 04 Кастрычнік 2016 12:08

Зборная каманда ваеннага факультэта стала прызёрам чэмпіянату ваенных факультэтаў па гандболе

startuet chm po gandbolu 1449221558791394231З 29 верасня па 1 кастрычніка на вучэбна-спартыўнай базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта праходзіў чэмпіянак ваенных факультэтаў па гандболе.

Зборная каманда ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на спаборніцтвах заняла другое месца, саступіўшы ў фінале першынство ваенна-тэхнічнаму факультэце БНТУ з лікам 19:20.

Па выніках чэмпіянату 6 курсантаў ваеннага факультэта нашага ўніверсітэта запрошаныя на вучэбна-трэніровачны збор падрыхтоўкі да чэмпіянату Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Трэнерам сборной каманды ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы выступіў начальнік курса батальёна курсантаў маёр Дзяніс Віктаравіч Нахват.

З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.