Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 04 Кастрычнік 2016 12:04

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы выйграў моладзевы Кубак Еўропы па кікбоксінгу

2346 1На маладзёжным Кубку Еўропы па кікбоксінгу студэнт факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Уладзіслаў Ядзешка апынуўся мацнейшым у вагавой катэгорыі 60 кг.

- Улад выйграў тры баі на папярэдняй стадыі, а ў фінале супернік чамусьці зняўся. Таму перамога аўтаматычна дасталася нашаму байцу, - распавёў трэнер спартсмена Дзмітрый Варэц.

У 2014 г. Уладзіслаў ужо станавіўся чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў па кікбоксінгу. Тады ён перамог ва ўсіх паядынках, прычым адзін з іх завяршыўся датэрмінова.

Праз месяц купалавец плануе выступіць на дарослым чэмпіянаце Еўропы па тайскім боксе.

Па матэрыялах газеты «Гродзенская праўда»