Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 20 Верасень 2016 15:41

Дзейнасць ГрДУ імя Янкі Купалы па абагульненню заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны краін СНД атрымала высокую ацэнку міжнароднай навуковай супольнасці

2162 3Форум, прысвечаны пытанням асэнсавання сусветнай універсальнай каштоўнасці аб'ектаў культурнай спадчыны, вызначэнню падыходаў да забеспячэння гуманітарнай бяспекі, аб'яднаў у Казанскім дзяржаўным універсітэце (Расія) вядучых сусветных экспертаў у галіне захавання культурнай спадчыны. Сярод удзельнікаў доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Эдуардавіч Мартыненка.

 

У ліку ганаровых гасцей гэтага маштабнага мерапрыемства былі Прэзідэнт Рэспублікі Татарстан Рустам Нургаліевіч Мініханаў, а таксама шэраг вышэйшых службовых асобаў Расіі, Татарстана, прадстаўнікі ЮНЕСКА. З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Віктаравіч Лаўроў і Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава.

Прадстаўнік нашага ўніверсітэта Ігар Эдуардавіч Мартыненка прыняў удзел у пленарным пасяджэнні, працы тэматычнай секцыі і экспертнай панэлі, у падрыхтоўцы выніковых дакументаў. Акрамя таго, выступіў з дакладам «Пагрозы, выклікі і новыя падыходы да забеспячэння культурнай бяспекі ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны: вопыт дзяржаў-удзельніц СНД» і прадставіў беларускі вопыт стварэння адукацыйнай праграмы прававой аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

– Першы Прэзідэнт Рэспублікі Татарстан, Дзяржаўны саветнік Рэспублікі Татарстан, старшыня апякунскай рады рэспубліканскага фонду «Адраджэнне» Мінтымер Шарыпавіч Шайміеў высока ацаніў дзейнасць ГрДУ імя Янкі Купалы па абагульненню заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны краін СНД і стварэння на гэтай аснове адукацыйнай праграмы прававой абароны помнікаў гісторыі і культуры, - распавёў Ігар Эдуардавіч.

За час работы форуму прадстаўнік купалаўскага ўніверсітэта разам з удзельнікамі мерапрыемства абмеркаваў перспектывы падпісання будучых пагадненняў аб сумесных даследаваннях, міжнародных навуковых праектах па вывучэнні культурных і гістарычных аб'ектаў спадчыны, у тым ліку іх юрыдычнай абароне. Адзначыў прапановы аб стварэнні на базе некалькіх інстытутаў і ўніверсітэтаў Казані міжнароднага навуковага цэнтра ў галіне спадчыны для краін СНД. Таксама Ігар Эдуардавіч Мартыненка прапанаваў ідэю выкладання юрыдычных аспектаў аховы гісторыка-культурнай спадчыны ва ўстановах адукацыі.

Завяршэннем маштабнага мерапрыемства стаў прыём удзельнікаў форуму Прэзідэнтам Рэспублікі Татарстан Рустамам Нургаліевічам Мініханавым у Казанскім крамлі.

 

Даведка

Казанскі федэральны ўніверсітэт - найбуйнейшая класічная шматпрофільная вышэйшая навучальная ўстанова, дзе рыхтуюць спецыялістаў па шэрагу спецыяльнасцяў і напрамкаў. З'яўляецца адным з дзесяці расійскіх федэральных універсітэтаў, найстарэйшы, пасля МДУ імя М.В. Ламаносава.

Універсітэт уключаны ў Дзяржаўны звод асабліва каштоўных аб'ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі.

У цяперашні час у гэтай вышэйшай навучальнай установе навучаецца звыш 40 тысяч студэнтаў.