Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 14 Чэрвень 2016 08:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў і аспірантаў прыняць удзел у конкурсе эсэ «Адукацыя будучыні»

Адукацыйная платформа Preply.com абвясціла конкурс на найлепшае эсэ «Адукацыя будучыні» і запрашае прыняць удзел у ім студэнтаў, аспірантаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Мэтай конкурсу з'яўляецца актуалізацыя інтэрнэт-адукацыі сярод моладзі.

Каб стаць удзельнікам, неабходна выканаць наступныя ўмовы:

- напісаць эсэ на англійскай мове ў межах 300 слоў у электронным выглядзе на сайце https://preply.com/en/scholarships;

- указаць прозвішча і імя, назву ВНУ, у якім вучыцца канкурсант;

- змест работы павінен быць лагічна звязаны са словамі education («адукацыя»), future («будучыня») і online tutoring («онлайн рэпетытарства»);

- напісаныя працы будуць даступныя для галасавання да 14 чэрвеня 2016 года;

- пераможцам стане той удзельнік, чыя праца набярэ найбольшую колькасць галасоў.

Для таго каб аддаць свой голас за ўпадабанае эсэ, неабходна:

- стварыць уліковы запіс на платформе Preply.com з дапамогай рэгістрацыі праз facebook.com;

- аддаць свой голас, націснуўшы на кнопку «прагаласаваць».

Дазваляецца толькі адзін голас за адну працу, агульная колькасць галасоў - не абмежавана, усе галасы падлічваюць на сайце адукацыйнай платформы.

Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 2000 USD. Удзельнікі, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, будуць узнагароджаны сумамі ў памеры 1000 USD і 500 USD адпаведна. Галасаванне за лепшыя працы будзе ажыццяўляцца ў электронным выглядзе з дапамогай галасавання на адукацыйнай платформе Preply.

Па ўсіх пытаннях пісаць на электронны адрас: scholarship@preply.org.