Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 06 Май 2016 12:48

Англамоўны трэнінг па развіцці навыкаў публічных выступленняў правялі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

14152 4Члены клуба студэнцкіх ініцыятыў Youth-In-Club Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў красавіку 2016 года арганізавалі і правялі англамоўны трэнінг па развіцці навыкаў публічных выступленняў «Professional Presentation Skills Training». 

Яго ўдзельнікамі сталі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, філалагічнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта эканомікі і кіравання, а таксама факультэта мастацтва і дызайну.

На працягу пяці інтэнсіўных семінараў студэнты асвойвалі асноўныя правілы афармлення прэзентацыі, шматлікія вербальныя і невербальныя тэхнікі публічных уступаў, вучыліся змагацца са страхам сцэны і пісьменна даваць ацэнку выступам адзін аднаго.

У канцы трэнінгу ўдзельнікі атрымалі спецыяльныя сертыфікаты: цяпер для іх адкрытых магчымасці ўдзелу ў міжнародных конкурсах прамоўніцкага майстэрства.